РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Танежицкая средняя школа"

 От успеха в школе - к успеху в жизни

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 


22.02.2020

Дзень роднай мовы

Мовы играюць найважную ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека і груп людзей і іх мірнага суіснавання. Яны служаць адным з стратэгічных фактараў прагрэсу ў дасягненні ўстойлівага развіцця і гарманічных узаемаадносін паміж глабальнымі і мясцовымі ўмовамі. Толькі ўсебаковае прыняцце шматмоўя дасць усім мовам магчымасць здабыць сваё месца ў свеце, ахопленым працэсамі глабалізацыі.

Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў і 43 адсоткі з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Толькі некалькі сотняў моў гуляюць бачную ролю ў сістэмах адукацыі і ў дзяржаўнай сферы, і менш за сто моў выкарыстоўваюцца ў свеце лічбавых тэхналогій.

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Мова з'яўляецца найбольш магутным інструментам захавання і развіцця нашай культурнай спадчыны ў яго матэрыяльных і нематэрыяльных формах. Любая дзейнасць па садзейнічанні распаўсюджванню роднай мовы дапаможа не толькі лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўю, але і больш поўнага разумення моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце, а таксама салідарнасці на аснове разумення, цярпімасці і дыялогу.

Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова, выносячы з сабой цэлае культурнае і інтэлектуальнае спадчына.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

У рамках Междуародного дня роднай мовы ў нашай школе на працягу тыдня з 17 па 22 лютага 2020 году былі праведзены мерапрыемствы:

У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава "Гучы, гучы, роднае слова". Вучні пазнаёміліся з навінкамі беларускай лірыкі і прозы.

17 лютага у кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшла акцыя "Перакладзі слова", у якой прымалі актыўны  ўдзел вучні 3-4, 6-7 класаў.

 19 лютага прайшоў конкурс чытальнікаў "Гучанне слоў жывых". Вучні з задавальненнем чыталі свае любімыя вершы беларускіх пісьменнікаў. Некаторыя вынеслі на суд журы свае ўласныя вершы.

 21 лютага ў бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні "Чытаем па-беларуску". Вучні пачатковых класаў выбіралі творы, якія ім спадабаліся, чыталі і абмяркоўвалі іх у групах.

З вучнямі 2-4 класаў ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава малюнкаў "Чытанне – шлях да поспеху". Рабяты прадставілі свае малюнкі на любімыя творы беларускіх пісьменнікаў.

Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, з ахвотай і інтарэсам выконвалі заданні. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на развіццё творчых здольнасцяў вучняў, іх актыўнасці і самастойнасці ў пошуку інфармацыі, а таксама творчага падыходу да выканання некаторых заданняў.

На прыканцы вучні выказалі меркаванне наконт таго, што родная мова – гэта багацце, якое неабходна берагчы, любіць, ведаць і паважаць.

 


                             

 

телефон 8(1795) 93 5 35, 8(01795) 96 7 03,

электронная почта tanejici@uoslutsk.by,

регистрационное свидетельство № 6141504761 от 16 марта 2015 года

 

Нельзя не удивляться стране, где бомбы умнее выпускников высшей школы. Бомбы хотя бы могут найти на карте Ирак. (Уитни Браун)