У 2024/2025 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць - з 2 верасня па 26 кастрычніка 2024 г.;
другая - з 4 лістапада па 24 снежня 2024 г.;
трэцяя - з 8 студзеня па 22 сакавіка 2025 г.;
чацвёртая - з 31 сакавіка па 31 мая 2025 г., а для навучэнцаў IX (X), XI (XII) класаў з 31 сакавіка па 23 мая 2025 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія - 8 дзён з 27 кастрычніка па 3 лістапада 2024 г. уключна;
зімовыя - 14 дзён з 25 снежня па 7 студзеня 2025 г. ўключна;
вясновыя – 8 дзён з 23 сакавіка па 30 сакавіка 2025 г. уключна;
летнія - 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2025 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2025 г. уключна.
Для навучэнцаў I і II класаў (III класаў для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага па 23 лютага 2025 г. уключна працягласцю 7 дзён.
разгарнуць » / « згарнуць