Аздараўленне

З 2024 года ўдакладнены пытанні аздараўлення дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, а таксама скарэкціраваны парадак арганізацыі аздараўлення дзяцей у аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах. Гэтыя рашэнні замацаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 верасня 2023 г. № 636 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2004 г. № 662 і ад 26 верасня 2019 г. № 663"

Аздараўленне дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах і лагерах арганізуецца на падставе пуцёвак

Упраўленне па адукацыі Слуцкага райвыканкама інфармуе аб тым, што згодна з пунктам 1.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2024 г. № 509 «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах» аздараўленне дзяцей -аздараўленчых цэнтрах і лагерах арганізуецца на падставе пуцёвак (Пуцёўка ў аздараўленчы лагер)

На падставе абзаца трэцяга пункта 10 Палажэння аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2024 г. № 509 устаноўлена, што набыццё пуцёўкі ажыццяўляецца пры ўнясенні бацькоўскай платы і афармляецца дагаворам паміж бацькамі. (асобай, якая яго замяняе) і арганізатарам лагера (упаўнаважанай ім асобай) Дагавор паміж бацькамі і арганізатарам лагера

Дарагія рабяты і паважаныя бацькі!

З радасцю запрашаем навучэнцаў 1-4 класаў прыняць удзел у зімовай змене "Зімовы калейдаскоп" у нашым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем "Сонейка"!

🌟 Калі: з 29 па 31 снежня 2025 года и з 5 па 6 студзеня 2026 года з 8.00 да 15.00
🌟 Працягласць: 6 незабыўных дзён, поўных радасці і весялосці!

🌟 Бацькоўская даплата за 6-дзённую пуцёўку на адну змену ў аздараўленчы лагер "Зімовая казка" 6-10 гадоў - 14,95 бел. рублёў

У праграме лагера Вас чакаюць займальныя майстар-класы, спартовыя гульні, творчыя заняткі і зімовыя прыгоды на свежым паветры. Кожны дзень будзе напоўнены новымі адкрыццямі і сяброўскімі зносінамі!

Не выпусціце магчымасць правесці зімовыя канікулы з карысцю і задавальненнем! Запіс адкрыты, колькасць месцаў абмежавана.

06.01.2026 адбыўся заключны дзень змены школьнага лагера "Зімовая казка".

05.01.2026 у школьным лагеры панавала атмасфера "Зімовага карнавалу"

31.12.2025 у школьным лагеры - Казачныя навагоднія сустрэчы

30.12.2025 у школьным лагеры - Зімовыя цуды

29.12.2025 у школе адкрыўся зімовы лагер. Першы дзень прайшоў пад назвай "Зімовыя прыгоды".

03.01.2025. Дзень растання (закрыццё лагера)

31.12.2024. Дзень чараўніцтва ў школьным лагеры "Сонейка"

30.12.2024. Дзень цудаў у школьным лагеры "Сонейка"

28.12.2024. Дзень добрых манер у школьным лагеры "Сонейка"

27.12.2024. Дзень адкрыцця талентаў у школьным лагеры "Сонейка"

26.12.2024. Дзень адкрыцця "Зімовага калейдаскопа" у школьным лагеры "Сонейка"

Восень - пара рознакаляровага лістападу. Бяроза, дуб, клён, рабіна, таполя, каштан скідаюць сваю лістоту, утвараючы восеньскі калейдаскоп. І пакуль лісце падаюць трэба паспець загадаць жаданне.

Вось і нашы хлопцы на восеньскіх канікулах стануць удзельнікамі творчага праекта "Восеньскі калейдаскоп". У кожны з пяці рознакаляровых дзён (малінавы, чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны) яны змогуць паўдзельнічаць у займальных мерапрыемствах. У дзелавой гульні "Прадукты на нашым стале" яны павучацца культуры здаровага харчавання. У "Дзень Зялёнага агеньчыка" праявяць фантазію ў конкурсе малюнкаў па ПДР "Дарожныя замалёўкі". Конкурсная гульнявая праграма "Фарбы-непаседы", спартакіяда "Вясёлыя старты", экскурсія ў восеньскі дэндрарый "Камора прыроды" дадуць дзецям зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою. Самыя актыўныя з рабят будуць загадваць на лісці свае жаданні і вешаць іх на галінах "дрэва жаданняў".

Прымаючы ўдзел у творчым праекце "Восеньскі калейдаскоп", кожны з хлопчыкаў і дзяўчынак атрымае магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, набыць навыкі бяспечных паводзін, засвоіць нормы і правілы здаровага ладу жыцця, паводзін у грамадскіх месцах. І хай да Новага года выканаюцца іх жаданні!

✅ Рэжым работы аздараўленчага лагера "Восеньскі калейдаскоп", які будзе арганізаваны з 03.11.2025 па 06.11.2025, 08.11.2025 на базе ДУА "Танежыцкая сярэдняя школа" з 8.00 да 15.00

✅ Бацькоўская даплата за 5-дзённую пуцёўку на адну змену ў аздараўленчы лагер "Восеньскі калейдаскоп":

  • 6-10 гадоў – 13,97 бел. руб

08.11.2025 ў нашым школьным лагеры адбыўся апошні дзень, назва якога - "Агністы закат".

06.11.2025 ў нашым школьным лагеры прайшоў незвычайны і пазнавальны Дзень усмешлівага Грыба!

05.11.2025 ў лагеры "Сонейка" пабывалі інспектары ДАІ.

05.11.2025 ў школьным лагеры прайшоў яркі і займальны Дзень Восеньскага Чараўніцтва!

04.11.2025 ў школьным лагеры прайшоў яркі і захапляльны дзень "Усмешка восені".

03.11.2025. Дзень чароўнага лісця ў школьным лагеры "Сонейка"

01.11.2024 Дзень зялёнага агеньчыка

31.10.2024 Дзень малой Радзімы: Чацвёрты дзень "Восеньскага калейдаскопа"

30.10.2024 Дзень Чароўных Казак у лагеры "Сонейка": Восеньская магія, нягледзячы на дождж!

29.10.24 Другі дзень у "Сонейку": Восеньская сімфонія здароўя і творчасці!

28.10.2024. Дзень восені ў школьным лагеры "Сонейка"

Дарагія рабяты і паважаныя бацькі!
З радасцю запрашаем навучэнцаў 1-6 класаў прыняць удзел у зімовай змене "Летнія прыгоды" у нашым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем "Сонейка"!

🌟 Калі: з 2 чэрвеня 2025 года па 18 червеня 2025 года з 8.30 да 15.30 пры абавязковай арганізацыі трохразовага харчавання і дзённым сном.
🌟 Працягласць: 15 незабыўных дзён, поўных радасці і весялосці!

🌟 Бацькоўская даплата за 6-дзённую пуцёўку на адну змену ў аздараўленчы лагер "Вясновы калейдаскоп" 6-10 гадоў - 11,75 бел, 11-13 гадоў - 23,00 руб.

Праект рэалізуецца ў форме тэматычных спартыўных і інтэлектуальна-пазнавальных дзён, якія ўключаюць мерапрыемствы, накіраваныя на грамадзянска-патрыятычнае і маральнае выхаванне, бяспечнае жыццезабеспячэнне, прафілактыку вірусных інфекцыйных захворванняў, дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, супрацьпраўных дзеянняў.

18 чэрвеня 2025 года - апошні дзень, і мы адзначылі яго асаблівым Днём падзякі і падтрымкі

17 чэрвеня 2025 года ў нашым лагеры прайшоў вельмі важны і цікавы Дзень духоўнасці "Духоўна-маральныя вехі беларусаў".

16 чэрвеня 2025 года ў нашым аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем прайшоў вельмі важны і цікавы Дзень фінансавай пісьменнасці.

14 чэрвеня 2025 года ў нашым аздараўленчым лагеры "Сонейка" працягваецца змена "Летнія прыгоды", і гэты дзень стаў сапраўдным святам здароўя, творчасці і сяброўства!

13 чэрвеня 2025 года ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" нашай Танежыцкай сярэдняй школы прайшлі класныя мерапрыемствы на тэму "Свет вакол нас".

12 чэрвеня 2025 года Дзень спадчыны "Мы спадчыннікі Перамогі" у школьным лагеры "Сонейка"

11 чэрвеня 2025 года ў нашым лагеры "Сонейка" прайшоў цудоўны Дзень сямейных каштоўнасцей і традыцый. 

10 чэрвеня 2025 года ў нашым школьным лагеры "Сонейка" прайшоў цудоўны дзень — Дзень падарожжаў і адкрыццяў свету!

9 чэрвеня 2025 года ў нашым лагеры "Сонейка" прайшоў яркі і творчы дзень - Дзень творчасці і самавыяўлення!

7 чэрвеня 2025 года ў лагеры "Сонейка" прайшоў асаблівы дзень - Дзень надзейных сяброў. 

6 чэрвеня 2025 года ў нашым лагеры "Сонейка" прайшоў яркі і запамінальны дзень, напоўнены спартыўнымі дасягненнямі і актыўным адпачынкам.

5 чэрвеня 2025 года ў школьным лагеры "Сонейка" прайшоў Дзень навакольнага асяроддзя.

4 чэрвеня 2025 года ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" прайшоў асаблівы дзень - Дзень памяці і гонару "Я памятаю, я ганаруся". 

3 чэрвеня 2025 года. Другі дзень у лагеры "Сонейка" прайшоў пад дэвізам "Спяшайцеся рабіць дабро"

2 чэрвеня 2025 года ў сонечную ранішнюю гадзіну ў Танежыцкай сярэдняй школе прагучаў першы акорд летняй казкі — адкрыццё змены «Летнія прыгоды» ў лагеры «Сонейка».

Дарагія рабяты і паважаныя бацькі!
З радасцю запрашаем навучэнцаў 1-6 класаў прыняць удзел у зімовай змене "Вясновы калейдаскоп" у нашым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем "Сонейка"!

🌟 Калі: з 24 сакавіка 2025 года па 28 сакавіка 2025 года з 8.00 да 15.00 пры абавязковай арганізацыі трохразовага харчавання.
🌟 Працягласць: 5 незабыўных дзён, поўных радасці і весялосці!

🌟 Бацькоўская даплата за 6-дзённую пуцёўку на адну змену ў аздараўленчы лагер "Вясновы калейдаскоп" 6-10 гадоў - 12,60 бел.

Праект рэалізуецца ў форме тэматычных спартыўных і інтэлектуальна-пазнавальных дзён, якія ўключаюць мерапрыемствы, накіраваныя на грамадзянска-патрыятычнае і маральнае выхаванне, бяспечнае жыццезабеспячэнне, прафілактыку вірусных інфекцыйных захворванняў, дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, супрацьпраўных дзеянняў.

28.03.2025. Дзень закрыцця змены «Да новых сустрэч, сябры!»

27.03.2025. Дзень пазітыву

26.03.2025. Свет права. Мае правы і абавязкі

25.03.2025. Чароўныя правілы здароўя

24.03.2025. Вясновая змена школьнага аздараўленчага лагера: старт з яркімі эмоцыямі!

Раздзелы сайта