Музей

ШКОЛЬНЫ МУЗЕЙ "СПАДЧЫНА"

Накірунак дзейнасці - Этнаграфія

Дата адкрыцця - 13 лютага 2003 года

Сельская хата багатая прадметамі побыту: драўляны ложак, якому больш за 100 гадоў, ля ложка вісіць дзіцячая люлька.

Па дыяганалі ад печы ў хаце знаходзіўся Чырвоны кут, дзе па звычаі здзяйсняліся штодзённыя маленні.

Чырвоны кут быў самым ганаровым месцам у доме. Тут адзначаліся ўсе значныя падзеі сямейнага жыцця, тут жа знаходзіўся стол. Сем'і сялянскія былі вялікімі. Для вялікай сям'і патрабаваўся стол немалых памераў.

У музеі на стале, накрытым даматканым абрусам, стаяць глякі, збаны, самавары, міскі, ляжаць драўляныя лыжкі і відэльцы.

У доўгія зімовыя вечары пры святле лучыны мужчыны выраблялі для сям'і абутак, займаліся сталярнай і ганчарнай справай.

Печ грала ў хаце галоўную ролю, даўней нават прымаўка была: "Танчыць ад печкі", г.зн. пачаць з галоўнага. Жанчыны гатавалі ежу, нехта праў, а нехта ткаў. Для асвятлення выкарыстоўвалі лучнік.

Таму ў музеі належнае месца займаюць такія прадметы, як вырабы, вытканыя на простым ткацкім станку (посцілкі, ручнікі і г.д.), маюцца прылады ткацтва: трэпла, часала.

Усе гэтыя прадметы і шмат іншых рэчаў, якія выкарыстоўвалі ў сваім паўсядзённым жыцці сяляне, прадстаўлены ў музеі ў шырокім аспекце. У экспазіцыі налічваецца 127 экспанатаў.

Раздзелы сайта