Атэстацыя - абавязковая працэдура для педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі. Яна стымулюе рост прафесійнага майстэрства і развіццё творчай ініцыятывы педагогаў. Атэстацыя таксама садзейнічае павышэнню ўзроўню тэарэтычнай падрыхтоўкі педагагічных работнікаў і падтрымлівае аўтарытэт педагагічнага звання. У рамках атэстацыі педагагічных работнікаў вызначаюцца ўзровень іх кваліфікацыі, вынікі працоўнай дзейнасці, дзелавыя і асабістыя якасці. Вынікі атэстацыі з'яўляюцца асновай дыферэнцыраванай аплаты працы.
Задачы атэстацыйнай камісіі на 2023/2024 навучальны год:
- вызначэнне адпаведнасці ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў патрабаванням адпаведных кваліфікацыйных катэгорый;
- прысваенне (адмова ў прысваенні) адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі;
- захаванне асноўных прынцыпаў правядзення атэстацыі, забеспячэнне аб'ектыўнасці экспертызы і працэдуры правядзення атэстацыі;
- вызначэнне перспектыў прафесійнага росту і павышэння кваліфікацыі педагогаў, якія атэстуюцца;
- ажыццяўленне ўзаемадзеяння з кваліфікацыйнымі камісіямі ўстаноў павышэння кваліфікацыі;
- падвядзенне вынікаў атэстацыйнай працы з педагагічнымі кадрамі ва ўстанове адукацыі
Члены атэстацыйнай камісіі абавязаны:
кансультаваць педагагічных работнікаў па пытаннях атэстацыі;
праводзіць аналіз прадстаўленых матэрыялаў на адпаведнасць заяўленай катэгорыі;
праяўляць аб'ектыўнасць пры прыняцці аргументаваных рашэнняў па выніках атэстацыі;
садзейнічаць максімальнай дакладнасці экспертызы, забяспечваць глыбіню і аб'ектыўнасць экспертных адзнак; праяўляць аб'ектыўнае, гуманнае і добразычлівае стаўленне да атэставаных педагагічных работнікаў, абараняць іх правы;
Правы атэстуемага:
абраць канкрэтныя формы і працэдуры атэстацыі з ліку прадугледжаных Інструкцыяй;
прапанаваць эксперта ў склад экспертнай групы;
на атрыманне поўнай інфармацыі аб змесце, парадку і тэрмінах атэстацыі не пазней за два тыдні да яе пачатку; на выбар варыятыўных форм і працэдур атэстацыі; на атрыманне метадычнай дапамогі па падрыхтоўцы да атэстацыі;
прысутнічаць на пасяджэннях камісіі, дзе абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з яго атэстацыяй;
на атрыманне вуснай інфармацыі і пісьмовых дакументаў аб выніках атэстацыі.