Государственное учреждение образования

"Танежицкая средняя школа"

 От успеха в школе - к успеху в жизни

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

 


23.03.2020

Тыдзень юнага мовазнаўца

З 16 па 21 сакавіка 2020 года вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня юнага мовазнаўца. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні 1- 4 класаў. У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем і чытаем на ёй. Але ўсвядоміць значымасць і веліч яе можна толькі тады, калі паглыбляем веды аб ёй, цікавімся крыніцамі духоўнага багацця, культурай Беларусі. Вучні азнаёміліся з планам тыдня і іншымі цікавымі матэрыяламі на інфармацыйным стэндзе.

У праграме тыдня:

16 сакавіка - Конкурс грамацеяў, прысвечаны знаўцам беларускай мовы. Праводзіўся ў форме спаборніцтвы. Спаборнічалі дзве каманды: "Слова" і "Сказ". Мэта: пашырыць лексічны слоўнікавы запас дзяцей па рускай мове, развіваць творчыя і пазнавальныя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў і цікавасць да роднай мовы.

17 сакавіка - Турнір-віктарына "У краіне Моваслоў". Хахранская Ульяна расказала верш М.Пазнякова "Беларусь". Прайшло абмеркаванне верша. Прыйшлі да высновы, што родная мова - душа народа. Далей пайшла камандная гульня. Каманда "Гучнае слова" і каманда "Родная мова". Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове і тлумачылі адгадкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую, давалі агульную назву прапанаваным словам, кожная каманда атрымлівала канверт са словамі і складала прыказку, падбіралі словы з супрацьлеглым значэннем, хутка прагаворвалі скорагаворкі, з прапанаваных літар складалі як мага больш слоў. Мерапрыемства садзейнічала развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў, творчага мыслення, узбагачэнню слоўнікавага запасу.

18 сакавіка - Сустрэча з беларускай казкай. Мэта: актывізаваць веды дзяцей аб беларускіх народных казках; замацаваць уменне пазнаваць казку па ўрыўку, уменне разгадваць загадкі, творчасць пры драматызацыі беларускіх народных казак. Дзеці прыйшлі да высновы: неабходна больш чытаць розных па жанры беларускіх казак.

19 сакавіка - Конкурс малюнкаў і вершаў на тэму "Мой родны кут". У сваіх працах вучні паказалі асаблівасці прыроды роднага краю, падзяліліся прыгажосцю месцаў, у якіх яны нарадзіліся і пражываюць. Кожная творчая праца мела абарону. Удзельнікі конкурсу распавялі верша пра роднай Беларусі. Дзякуем усім аўтараў работ за праяўленую актыўнасць і любоў да свайго роднага краю.

20 сакавіка - Віктарына знаўцаў беларускай мовы "Беларуская скарбонка", якая спрыяла патрыятычнаму выхаванню малодшых школьнікаў. Віктарыну адкрылі навучэнцы, якія падрыхтавалі вершы і песні на беларускай мове. У ходзе віктарыны вучни папаўнялі свой слоўнікавы запас новай беларускай лексікай, дзяліліся адзін з адным сваімі ведамі прыказак і прымавак на беларускай мове, адгадвалі крыжаванка, які папоўніў іх веды пра паэтаў і пісьменнікаў Беларусі.

21 сакавіка - Інсцэніроўка казкі  "Дрывасек і пастух". Дзеці змаглі раскрыць свае творчыя здольнасці. На вобразах казачных герояў у рабят фарміравалася уяўленне аб добрых і дрэнных учынках, якасцях характару чалавека, нормах паводзін. Самым цікавым было тое, што кожную ролю трэба выконваць у адпаведнасці з асаблівасцямі характару героя казкі. Юныя таленты справіліся на выдатна!  

Усе мерапрыемствы тыдня былі цікавыя і пазнавальныя, арыентаваны на максімальнае раскрыццё інтэлектуальных і творчых магчымасцяў кожнага вучня, на развіццё самастойнай і калектыўнай дзейнасці. Садзейнiчалi патрыятычнаму выхаванню юных грамадзян Рэспублiкi Беларусь, павысiлi матывацыю да вывучэння роднай мовы, узбагацiлi слоўнiкавы запас дзяцей, развiлi творчыя здольнасцi, выхоўвалi павагу да роднай краiны i роднай мовы. Тыдзень юнага мовазнащца дазволіў настаўнікам прадэманстраваць значнасць школьных прадметаў. А вучням – набыць новыя, патрэбныя веды.

Вялікі дзякуй рабятам, бацькам і класным кіраўнікам, прыняўшым удзел у правядзенні тыдня юнага мовазнаўца.

Усе фота тыдня тут⇓

 

 

 


                         

 

тэлфон 8(1795) 93 5 35, 8(01795) 96 7 03,

электронная пошта tanejici@uoslutsk.by,

рэгістрацыйнае пасведчанне № 6141504761 ад 16 сакавіка 2015 года

 

Ничто так прочно не запоминают ученики, как ошибки своих учителей. (Антон Лигов)