Государственное учреждение образования

"Танежицкая средняя школа"

 От успеха в школе - к успеху в жизни

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

 


22.02.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 15.02.2021 па 19.02.2021 у школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

«Чалавек без радзімы, што птушка без крылаў», — гаворыць народная мудрасць, і з гэтым нельга не пагадзіцца. Кожны чалавек павенен ведаць гісторыю свайго краю, ведаць і паважаць спадчыну, якую пакінулі нам нашы продкі. Усё гэта неабходна яшчэ і для таго, каб перадаць хараство прыроды, багацце роднага краю, яе пяшчоту і ласку нашчадкам. Таму кожнае мерапрыемства Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Танежыцкай СШ было накіравана на ўзнаўленне ведаў вучняў аб родным краі, выхаванне павагі да роднай Бацькаўшчыны, жаданне вывучаць родны край, яго традыцыі, гісторыю.

Кожны дзень Тыдня беларускай мовы быў насычаны рознымi мерапрыемствамi: гульня “Хто на загадкі знойдзе адгадкі”, прагляд відэаролікаў пра Беларусь “Мой родны кут…”, конкурс чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”, конкурс малюнкаў “Любімыя творы ў малюнках”, акцыя “Пажаданні роднай мове”, інтэлектуальны конкурс “Буслік -2021”, флэшмоб “Спяваем разам па-беларуску!”, гульня “Падарожжа ў свет беларускіх слоў”. Віктарыны, загадкі, конкурсы, гульні, выставы, спаборніцтвы, музычныя перапынкі з праслухоўваннем   кампазіцый на беларускай  мове— усё гэта было накіравана на папулярызацыю роднай мовы сярод вучняў. Цешыла і радавала тое,што вучні актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах. Пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны падарункамі.

Вельмі радасна і прыемна, калі затрачаныя намаганні даюць свой плён: дзеці больш даведваюцца пра родную мову і побыт народа, запамінаюць прыказкі і прымаўкі, загадкі і фразеалагізмы, чытаюць вершы і спяваюць песні па-беларуску. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры скончыўся, але мы перакананы, што такiя мерапрыемствы будуць і надалей цiкавыя вучням i настаўнiкам не толькi таму, што яны нясуць вялiкi навучальны патэнцыял, а яшчэ i таму, што яны прывiваюць любоў да нашай роднай мовы.

 


                         

 

тэлфон 8(1795) 93 5 35, 8(01795) 96 7 03,

электронная пошта tanejici@uoslutsk.by,

рэгістрацыйнае пасведчанне № 6141504761 ад 16 сакавіка 2015 года

 

Старайся знать все о чем-нибудь и что-нибудь обо всем. (Генри Питер Брум)