РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Танежицкая средняя школа"

 От успеха в школе - к успеху в жизни

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 


16.02.2019

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры-2019

У перыяд з 11 па 16 лютага 2019 года ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мэта тыдня - садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, развіццю пазнавальнага інтарэсу, творчых і інтэлектуальных здольнасцей вучняў.

У гульні-віктарыне "Знаўцы роднай мовы" прымалі ўдзел вучні 6-7 класаў. Яны падзяліліся на 2 каманды "Беларусы" і "Родная мова". Гульня складалася з 5 тэм па 5 пытанняў: сектар"Радзіма", "Беларуская мова", "Лексіка", "Беларуская літаратура", "Назвы". Гульня-віктарына праводзілася з мэтай праверкі і пашырэння ведаў пра родны край, беларускую мову і літаратуру. Перамагла каманда "Беларусы". Вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел.

У акцыі "Пажаданні роднай мове" прымалі ўдзел вучні старэйшых класаў. Вучні і настаўнікі жадалі мове і неўміручасці, і каб мову любілі і шанавалі, росквіту, штодзённасці і інш.

Літаратурны рынг "Жывая класіка". Удзел прымалі вучні 3-7 класаў. Вучні выразна чыталі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў. Пераможцы атрымалі падарункі. Мерапрыемства было накіравана на выхоўванне пачуцця патрыятызму, гонару і любві да роднай мовы.

Музычная гасцеўня " Знаёмцеся: беларуская народная песня". Прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Вучні з вялікай ахвотай спявалі беларускія народныя песні: "Ехаў Ясь на кані", "Касіў Ясь канюшыну", "Лявоніха", "Хацела ж мяне маці замуж аддаці", "Чаму ж мне не пець".

Тыдзень прайшоў паспяхова. На працягу Тыдня вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах, гульнях, віктарынах, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Пры правядзенні мерапрыемстваў фарміравалася станоўчая матывацыя да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю; ствараліся ўмовы для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных конкурсах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.

Усе фота тыдня ⇓

 


                             

 

телефон 8(1795) 93 5 35, 8(01795) 96 7 03,

электронная почта tanejici@uoslutsk.by,

регистрационное свидетельство № 6141504761 от 16 марта 2015 года

 

Семья должна заботиться, чтобы человек отвечал требованиям общества, какие были 20 лет назад, улица – требованиям сегодняшним, школа – требованиям, какие будут через 20 лет.(Михаил Гаспаров)