РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Танежицкая средняя школа"

 От успеха в школе - к успеху в жизни

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 


26.02.2020

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіў у школе з 17 па 22 лютага 2020 г.

У рамках тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, былі праведзены мерапрыемствы згодна плану: акцыя "Перакладзі слова", конкурс "Сэлфі па-беларуску", конкурс чытальнікаў "Гучанне слоў жывых" , гульня-конкурс "Буслік-2020", выстава малюнкаў "Чытанне - шлях да поспеху", конкурсы ў асабістым першынстве (загадкі, рэбусы, красворды).

Асноўная мэта тыдня - развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў, фарміраванне новых уменняў і навыкаў, культуры маўленчага этыкету, павышэнне якасці пазакласнай работы.

Усе мерапрыемствы былі цікавымі для вучняў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Андрэеўна Біткаша дала магчымасць вучням праявіць сваю эрудыцыю, знаходлівасць, адчуць гонар за свой народ, за сваю зямлю, за тое, што мы - беларусы. Таксама яна імкнулася стварыць падчас правядзення мерапрыемстваў атмасферу свята: свята народнай творчасці, свята роднай мовы, гісторыі, літаратуры.

Мерапрыемствы сталі добрымі ўрокамі выхавання духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культурнай спадчыне.

Фотаальбом тыдня⇓

 


                             

 

телефон 8(1795) 93 5 35, 8(01795) 96 7 03,

электронная почта tanejici@uoslutsk.by,

регистрационное свидетельство № 6141504761 от 16 марта 2015 года

 

Нынешний школьный аттестат удостоверяет только, что его обладателю хватило способности выдержать столько-то лет школьного обучения. (Лоренс Питер)