РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Танежицкая средняя школа"

 От успеха в школе - к успеху в жизни

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 


07.05.2021

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

6 мая 2021 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У гэтым годзе конкурс прысвечаны Году народнага адзінства.

Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел 69 таленавітых дзяцей, якія чыталі свае любімыя творы.

Нашу школу прадстаўлялі:

Варвашэня Міхаіл, вучань 3 класа, з вершам Ірыны Пасынкавай “Беражыце планету Зямля!” (настаўнік пачатковых класаў Мароз Людміла Мікалаеўна);

Маркелава Ангеліна, вучаніца 9 класа, з вершам Юліі Друнінай “Зінка” (настаўнік рускай мовы і літаратуры Тукачова Зарына Міхайлаўна).

Журы ацэнівала глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту, артыстызм выканання.

У першай узроставай катэгорыі была вельмі высокая канкурэнцыя!

Па выніках конкурсу ў 4-й узроставай катэгорыі Маркелава Ангеліна была ўзнагароджана Діпломам 3 ступені.

 


                             

 

телефон 8(1795) 93 5 35, 8(01795) 96 7 03,

электронная почта tanejici@uoslutsk.by,

регистрационное свидетельство № 6141504761 от 16 марта 2015 года

 

Учитель, если он честен, всегда должен быть внимательным учеником.(Горький М.)