Справаздачы па мерапрыемствах

26.10.24

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

У рамках чацвёртай суботы месяца прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя сям'і і сямейным каштоўнасцям.

Для навучэнцаў 6-7 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Сям'я - галоўнае багацце чалавека". Хлопцы прынялі актыўны ўдзел гульні. Складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, расказвалі пра сваю сям'ю. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі выснову, што сям'я – гэта наша будучыня, у якой жыве любоў і парада, утульнасць, дабро, гасціннасць. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала добразычлівая атмасфера.

Раздзелы сайта