Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" у Мінскай вобласці

Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" праводзіцца ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці ў перыяд з 30 красавіка па 22 чэрвеня 2026 года.

Мерапрыемства прымеркавана да памятных дат ваеннай гісторыі - Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Акцыя накіравана на выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятычных і духоўна-маральных якасцей на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа і праводзіцца з мэтай захавання гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання ў падрастаючага пакалення патрыятычных якасцей і паважлівых адносін да абаронцаў.

Удзельнікі акцыі: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Рэкамендуемыя напрамкі і формы працы

Інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць:

- урокі памяці "Дарогамі Перамогі", "Героі жывуць побач", "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" і інш. з запрашэннем ветэранаў, сведкаў падзей, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый;

- тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, вусныя часопісы, лекторыі («Маленькія героі вялікай вайны», «Хатынь: боль і памяць», «Генацыд беларускага народа: факты і ўрокі» і інш.);

- арганізацыя тэматычных выстаў "Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям'і" (фатаграфій, дакументаў, лістоў, асабістых рэчаў);

- прагляд і абмеркаванне дакументальных і мастацкіх фільмаў аб Вялікай Айчыннай вайне;

- конкурсы сачыненняў, эсэ, малюнкаў, плакатаў, відэаролікаў “Памяць у нашых сэрцах” і інш.;

- сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі;

- правядзенне сумесных мерапрыемстваў з прадстаўнікамі ветэранскіх грамадскіх аб'яднанняў.

Пошукава-даследчая праца:

- правядзенне пошукава-даследчых экспедыцый па зборы матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне, зорных паходаў, экскурсій;

- вывучэнне сямейных архіваў;

- запіс успамінаў удзельнікаў і відавочцаў ваенных падзей (праект "Жывыя галасы гісторыі");

- работа з электроннымі рэсурсамі (ОБД "Мемарыял", "Подзвіг народа" і інш.) для ўдакладнення лёсаў загінуўшых;

- узаемадзеянне з грамадскімі аб'яднаннямі, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, іх сваякамі, працаўнікамі тылу;

- стварэнне інтэрактыўных карт памятных месцаў свайго рэгіёна;

- стварэнне (папаўненне) "Кніг памяці", папаўненне банка даных аб ветэранах і працаўніках тылу.

Валанцёрская грамадска-карысная дзейнасць:

- шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікамі тылу, вязнямі канцлагераў, адзінокімі пажылымі людзьмі (акцыі "Дом без адзіноты", "Добрае сэрца - ветэранам" і інш.);

- добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, мемарыялаў, абеліскаў, брацкіх магіл;

- працоўныя дэсанты па навядзенні парадку на прысядзібных участках ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых землякоў.

Мемарыяльныя і ўрачыстыя мерапрыемствы:

- Вахты памяці, мітынгі, цырымоніі ўскладання кветак да памятных месцаў ваенных падзей;

- літаратурна-музычныя кампазіцыі, фестывалі патрыятычнай песні, тэматычныя вечары-рэквіемы.

Экскурсійная і музейная дзейнасць:

- арганізацыя экскурсій у музеі воінскай славы, мемарыяльныя комплексы ("Хатынь", "Трасцянец", "Курган Славы", "Брэсцкая крэпасць-герой", "Лінія Сталіна" і інш.);

- правядзенне ў музеях устаноў адукацыі ўрокаў мужнасці, квэстаў, міні-спектакляў, тэматычных выставак.

У рамках правядзення акцыі прадугледжана інфармацыйнае суправаджэнне:

- стварэнне на сайтах устаноў адукацыі раздзела (рубрыкі) «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем - 2026»;

- рэгулярнае асвятленне ходу акцыі на сайтах устаноў адукацыі, у сацыяльных сетках, на інфармацыйных стэндах, у школьных газетах і г.д., публікацыя лепшых даследчых работ, відэаінтэрв'ю, фотаматэрыялаў;

- падрыхтоўка выніковых рэпартажаў, прэс-рэлізаў для СМІ.

Выніковая інфармацыя аб правядзенні мерапрыемстваў акцыі будзе размешчана на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі для свабоднага азнаямлення шырокай грамадскасці.

Рэкамендацыі па правядзенні акцыі ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці

08.06.26

"Гэтых дзён не змоўкне слава": дзень памяці ў лагеры "Сонейка"

8 чэрвеня ў школьным аздараўленчым лагеры прайшоў дзень, прысвечаны 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пад дэвізам "Гэтых дзён не змоўкне слава" хлопцы далучыліся да акцыі памяці.

разгарнуць » / « згарнуць
02.06.26

Урок памяці "Жаночы твар Перамогі" ў школьным лагеры

2 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" прайшоў Урок памяці "Жаночы твар Перамогі", прысвечаны подзвігу беларускіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны.

разгарнуць » / « згарнуць
25.05.26

Урок памяці "Памяць мацней калючага дроту" ў 5 класе

25 мая ў рамках праграмы "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны" навучэнцы 5 класа абмеркавалі тэму "Памяць мацнейшага калючага дроту".

разгарнуць » / « згарнуць
18.05.26

Кінаўрок памяці: фільм «Салдацік» у рамках акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем».

18 мая ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" навучэнцы 1-10 класаў Танежыцкай сярэдняй школы паглядзелі мастацкі фільм "Салдацік".

разгарнуць » / « згарнуць
15.05.26

Акцыя «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем» у дзеянні

15 мая навучэнцы 10 класа Танежыцкай сярэдняй школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні правялі мерапрыемства па добраўпарадкаванні помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

разгарнуць » / « згарнуць
08.05.26

Мерапрыемства, прысвечанае 81-й гадавіне Перамогі, прайшло ў школе

8 мая ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 81-й гадавіне Вялікай Перамогі.разгарнуць » / « згарнуць
07.05.26

Адзіны ўрок да Дня Перамогі ў 5 класе

7 мая ў 5 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. У Год беларускай жанчыны асаблівая ўвага была ўдзелена подзвігу жанчын, якія нароўні з мужчынамі набліжалі Вялікую Перамогу.

разгарнуць » / « згарнуць
07.05.26

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, у 4 класе

7 мая ў 4 класе прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Мэтай мерапрыемства стала захаванне памяці аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і асэнсаванне гераічнага подзвігу беларускіх жанчын у тыя страшныя гады.

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта