Каманда нашай школы, якая складаецца з чатырох навучэнцаў 6-9 класаў, прыняла ўдзел у фінальных спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.
У фінале спаборніцтваў сустрэліся чатыры каманды-пераможцы занальных спаборніцтваў. Мы ганарымся тым, што каманда ДУА "Танежыцкая сярэдняя школа" заняла ганаровае трэцяе месца!
Члены каманды: Гук Кацярына, навучэнка 6 класа, Варвашэня Міхаіл, навучэнец 7 класа; Леановіч Крысціна і Рулькевіч Даніла, навучэнцы 9 класа. Кіраўнік каманды Гаркавы Іван Іванавіч.
Віншуем нашых спартоўцаў з паспяховым выступам і жадаем далейшых перамог!

