Спаборніцтвы сабралі юных удзельнікаў, якія прадстаўляюць каманды юнакоў і дзяўчат 2010 года нараджэння і маладзейшых. Мы ганарымся тым, што каманда ДУА "Танежыцкая сярэдняя школа" паспяхова выступіла на турніры і заняла ганаровае 3 месца! Гэты вынік стаў яскравым сведчаннем новых дасягненняў нашых навучэнцаў і іх імкнення да перамогі. Віншуем усіх удзельнікаў (Кот Аляксей, Леановіч Крысціна, навучэнцы 9 класа, кіраўнік каманды - Генадзь Аляксандравіч Гапановіч.) і жадаем далейшых поспехаў у будучых спаборніцтвах!
