Нас чакала яркая экскурсійная праграма "Шчодрая Масленіца ў Суле", якая акунула нас у народныя традыцыі, выпрабаванні і святы, звязаныя з прыходам вясны.
Тэрыторыя парку велізарная, шмат усяго: гамарня, ганчарная, вежа, млын, хата габрэя, езуіцкая школа, батлейка і г.д. У кожным памяшканні арганізаваны майстар-класы, расказваюць аб прызначэнні памяшкання. Рэалізавана выдатная ідэя: сумясціць адпачынак на прыродзе са спазнаннем гісторыі і культуры літвінаў.