12 снежня 2024 года загадчык сектара прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі, педагог-псіхолаг Глебка А.С. з навучэнцамі 5-7 класаў ДУА "Танежыцкая сярэдняя школа" правяла заключны занятак "Упэўненасць у сабе – залог поспеху ў жыцці» з цыкла "Дзіўлюся, злуюся, баюся, выхваляюся і радуюся", на якім пазнаёміла навучэнцаў са спосабамі канцэнтрацыі сіл і ўвагі для дасягненні ўпэўненасці ў сабе.
Мэта гэтага занятку: фарміраванне ў вучняў здольнасці канцэнтрацыі сіл і ўвагі для дасягнення ўпэўненасці ў сабе, усведамленне сваіх дасягненняў, развіццё навыкаў упэўненых паводзін. У ходзе размінкі навучэнцам прапаноўвалася вымавіць словы прывітання упэўненым і няўпэўненым тонам. Дзеці абмеркавалі пытанні "Ці патрэбна ўпэўненасць чалавеку ў сабе" і "Для чаго патрэбна ўпэўненасць". У час дыягнастычнага тэсту ўдзельнікам прапаноўвалася ацаніць сваю ўпэўненасць у сабе ў розных сітуацыях. Таксама рабяты прааналізавалі прытчу "Аб дзвюх жабах". Выканалі практыкаванне на развіццё ўменні знаходзіць у сабе станоўчыя якасці і ўпэўненасці ў сабе. Праз прайграванне сітуацый, хлопцы вызначалі, што адчувае і як сябе паводзіць падлетак, гады знаходзіцца ў ролях упэўненага і няўпэўненага чалавека; вучыліся знаходзіць у сабе станоўчыя якасці, развівалі навыкі ўпэўненых паводзін, умацоўвалі самаацэнку. Абагульніўшы і замацаваўшы атрыманыя веды і ўменні, стваралі сваю "Зорку самапавагі".
