Архіў навін

24.12.24

Лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 чвэрці

Вось і скончылася другая навучальная чвэрць у годзе. 24 снежня 2024 года ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная гэтай значнай падзеі.

Дырэктар школы, Юрый Сцяпанавіч Паляшчук, адзначыў навучэнцаў, якія паспяхова завяршылі чвэрць, і ўручыў ім граматы за выдатныя дасягненні. Мы ганарымся нашымі вучнямі, якія таксама занялі прызавыя месцы ў раённых творчых конкурсах.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, Саладуха Канстанцін Васільевіч, нагадаў усім навучэнцам аб важнасці захавання правілаў бяспечных паводзін у час зімовых канікул.

Віншуем усіх з заканчэннем чвэрці і жадаем удачы ў маючых адбыцца зімовых канікулах!

Раздзелы сайта