Архіў навін

14.01.25

Адзіны ўрок "Ола - сястра Хатыні"

14 студзеня ў нашай школе прайшоў Адзіны ўрок "Ола - сястра Хатыні".

14 студзеня 1944 года - сумная дата для Беларусі. У невялікай вёсачцы Ола, на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна, 81 год таму нямецкія карнікі спалілі і расстралялі 950 дзяцей і 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых. Адзіны ўрок Памяці аб трагедыі ў Олі прайшоў сёння ў Танежыцкай сярэдняй школе. Ён быў накіраваны на паглыбленне ведаў навучэнцаў аб гістарычных падзеях мінулага, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне разумення каштоўнасці чалавечага жыцця і свету, адмоўнага стаўлення да насілля. Гэта гісторыя нашай Радзімы, якую мы не маем маральнага права забыцца, павінны памятаць і ведаць, для таго, каб перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам.

Раздзелы сайта