Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Прафесіі бываюць розныя". У час мерапрыемства павышаўся ўзровень ведаў навучэнцаў аб прафесіях. Віктарына дапамагала фармаваць цікавасць да прафесій. Дзеці вучыліся абгрунтоўваць выбар прафесій. Падчас мерапрыемства тлумачылася, што прафесія - гэта праца, якая дапамагае раскрыць сваю асобу, паказаць свае здольнасці.
