8 лютага 2025 года, у рамках шостага школьнага дня, для навучэнцаў 3-6 класаў быў праведзены вусны часопіс "Сонца, паветра і вада нашы лепшыя сябры".
Здароўе - неацэннае шчасце ў жыцці чалавека. Кожнаму з нас уласціва жаданне быць моцным і здаровым, захаваць як мага даўжэй рухомасць, бадзёрасць, энергію і дасягнуць даўгалецця.
Рабяты з задавальненнем і вялікай цікавасцю адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі і прымаўкі, вырашалі рэбусы. Мерапрыемства садзейнічала развіццю ў дзяцей ўяўлення аб навакольным свеце праз уяўныя сітуацыі. Чарговы раз замацавалі правілы, як паводзіць сябе на рацэ, даведаліся аб адказнасці за сваё жыццё і жыццё навакольных.
У канцы мерапрыемства зрабілі выснову: "Сонца, паветра і вада нашы лепшыя сябры!"
Мерапрыемства атрымалася павучальным і займальным.
