Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Генадзь Аляксандравіч Гапановіч нагадаў навучэнцам падзеі тых далёкіх дзён. Навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі часоў Афганскай вайны: яе прычынамі, вынікамі, значэннем. Успомнілі аб воінах-інтэрнацыяналістах, іх мужнасці і адвазе. Завочна пазнаёміліся з землякамі, якія выконвалі свой воінскі абавязак. Кожная вайна - гэта трагедыя для народа ў цэлым. І мы павінны выняць з яе ўрок, павінны памятаць якім коштам абышлася нам вайна ў Аўганістане. Таксама навучэнцам быў прадстаўлены для прагляду відэафільм "Чорны цюльпан".
