Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у круглым стале "Прафесія кіраўнік".
Падчас мерапрыемства дзецям тлумачылася, што выбар прафесіі, ці прафесійнае самавызначэнне - аснова самасцвярджэння чалавека ў грамадстве, адно з галоўных рашэнняў у жыцці. Рабяты абмяркоўвалі, чым цікавая і складаная прафесія кіраўніка чаго-небудзь і што паважаць трэба людзей любой прафесіі.

З навучэнцамі 5-7 класаў быў праведзены круглы стол на тэму "Кім я хачу быць?". Мерапрыемства прайшло ў актыўнай і прыязнай атмасферы, дзе дзеці змаглі даведацца аб розных прафесіях і падзяліцца сваімі марамі аб будучыні. Вучні расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў і аб тым, якія спецыяльнасці яны разглядаюць для сябе. Многія з іх ужо вызначыліся з выбарам будучай прафесіі. У ходзе абмеркавання юнакі і дзяўчаты актыўна адгадвалі прыказкі і загадкі, а таксама дзяліліся вершамі аб прафесіях, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш займальнай. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у дзяцей, і яны адзначылі, што даведаліся шмат новага аб выбары прафесіі. Круглы стол стаў выдатнай магчымасцю для хлопцаў задумацца аб сваёй будучыні і пашырыць свае гарызонты.
