Архіў навін

17.02.25

Анлайн-квест "Думай па-зялёнаму!"

17 лютага ў рамках адукацыйнага праекта "Зялёная школа" стартаваў раённы экалагічны анлайн-квест "Думай па-зялёнаму!"

У квэсты бярэ ўдзел каманда нашай школы. На працягу 5 дзён юнакі і дзяўчаты будуць выконваць заданні па розных раздзелах. Першы тур з 17 па 21 лютага прысвечаны тэме "Біяразнастайнасць". У пачатку тыдня ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, дзе прадэманстравалі бліскучыя веды аб жывёльным і раслінным свеце роднага краю. Таксама на працягу тыдня яны стваралі напамінак аб захаванні біяразнастайнасці.

Раздзелы сайта