Архіў навін

28.02.25

Конкурс малюнкаў "Мая Радзіма"

У рамках тыдня пачатковых класаў 28 лютага 2025 года быў праведзены конкурс малюнкаў "Мая Беларусь".

Падчас мерапрыемства навучэнцы адлюстравалі любімыя куткі сваёй малой радзімы і расказалі, за што яны любяць сваю Беларусь. Рабяты малявалі родную прыроду, усё тое, што іх атачае: рэчку, палі, кветкі, бусла на дрэве. У канцы мерапрыемства разам зладзілі выставу малюнкаў.
Разглядаючы працы адзін аднаго, дзеці зрабілі выснову, што наша краіна самая прыгожая, трэба любіць сваю Радзіму, берагчы ўсё навакольнае.

Раздзелы сайта