Архіў навін

17.02.25

Тэматычныя заняткі «Інфа - компас» для навучэнцаў 6-га класа

17 лютага ў ДУА «Танежыцкая сярэдняя школа» ў рамках навучальнай праграмы «Я. Мая сям'я. Мая Радзіма» для навучэнцаў 6-ых класаў прайшоў тэматычны занятак «Інфа-компас», прысвечаны актуальным пытанням пошуку і аналізу інфармацыі ў сучасным свеце.

У сучасным свеце, дзе інфармацыя льецца бясконцым патокам, вельмі важна ўмець арыентавацца ў гэтым акіяне дадзеных. Наша задача - навучыць дзяцей адрозніваць праўду ад фэйкаў, знаходзіць патрэбную інфармацыю і выкарыстоўваць яе для прыняцця абгрунтаваных рашэнняў.

Урок прайшоў у фармаце адкрытага дыялогу. Навучэнцы абмяркоўвалі, якія перавагі дае інфармацыя, а таксама якія яна тоіць у сабе небяспекі і рызыкі. Былі разгледжаны розныя крыніцы інфармацыі, з акцэнтам на іх спецыфіку і асаблівасці. Размова ішла аб аб'ектах культуры Беларусі, інтэрнеце, сродках масавай інфармацыі, маладзёжных арганізацыях, літаратуры.

Падчас мерапрыемства навучэнцы актуалізавалі веды і вопыт, неабходныя для эфектыўнай работы з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі.

Раздзелы сайта