З дапамогай віктарыны «Мы даведаемся» хлопцы актуалізавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам у Рэспубліцы Беларусь. У фокусе абмеркавання - прафілактыка наркаспажывання і іншых шкодных звычках.
У ходзе другога этапа "Мы разважаем" у навучэнцаў адбылася сустрэча з загадчыцай ФАПам аг.Танежыцы Дубінка В.М.
Яна расказала дзецям аб здаровым ладзе жыцця, аб захаванні асноўных яго правілаў. Таксама былі дадзены рэкамендацыі і парады для падлеткаў. Хлопцы актыўна падтрымлівалі дыялог.
У 3-м этапе "Мы дзейнічаем" былі падведзены вынікі мерапрыемства. Навучэнцы назвалі даступныя для сябе спосабы падтрымання фізічнай актыўнасці ў паўсядзённым жыцці, расказалі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі, для падтрымання здаровага ладу жыцця.
