Архіў навін

03.03.25

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

1 сакавіка свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. У нашай школе мы таксама вырашылі не застацца ўбаку і падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне дасведчанасці навучэнцаў аб дадзенай праблеме.

Да гэтага дня быў аформлены тэматычны стэнд, на якім размешчана важная інфармацыя аб шкодзе наркотыкаў, іх наступствах і спосабах барацьбы з гэтай бядой. Стэнд стаў не толькі крыніцай ведаў, але і месцам для абмеркавання і абмену меркаваннямі навучэнцаў.

Акрамя таго, 3 сакавіка ў 7-9 класах прайшла класная гадзіна на тэму "Мы супраць наркотыкаў". Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся сваімі думкамі і задавалі пытанні. Мы спадзяемся, што такія мерапрыемствы дапамогуць сфарміраваць у моладзі негатыўнае стаўленне да наркотыкаў і ўмацуюць іх жаданне весці здаровы лад жыцця.

Далучайцеся да нашай барацьбе супраць наркотыкаў! Разам мы можам зрабіць свет лепшым!

Раздзелы сайта