Гэты важны дзень стаў выдатнай магчымасцю для вучняў паглыбіць свае веды аб Канстытуцыі і яе значэнні для нашай краіны.
Мэтай урока было фармаванне ў школьнікаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, заснаванай на разуменні сутнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты абмеркавалі асноўныя прынцыпы і правы, замацаваныя ў галоўным законе краіны, а таксама важнасць захавання і павагі законаў.
Урок садзейнічаў развіццю ў вучняў гатоўнасці свядома і актыўна выконваць свае грамадзянскія абавязкі, што з'яўляецца асновай для фарміравання адказнай і актыўнай грамадзянскай супольнасці. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамогуць нашым вучням стаць не толькі інфармаванымі, але і актыўнымі ўдзельнікамі жыцця сваёй краіны.
