Гэтае важнае мерапрыемства сабрала навучэнцаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся сваімі думкамі і задавалі пытанні.
Мэтай класнай гадзіны было фарміраванне ў моладзі негатыўнага стаўлення да наркотыкаў і ўмацаванне імкнення весці здаровы лад жыцця. Мы спадзяемся, што такія мерапрыемствы дапамогуць дзецям усвядоміць усю сур'ёзнасць праблемы і зрабіць правільны выбар у будучыні.
Разам мы можам стварыць грамадства, вольнае ад залежнасці і шкодных звычак!
