Архіў навін

14.03.25

Класная гадзіна ў 4 класе "Пагаворым аб дабрыні"

14 сакавіка ў 4 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Пагаворым аб дабрыні" ў рамках акцыі "Разам супраць булінга".

Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне культуры ўзаемнай павагі і талерантнасці ў нашай школе.

Падчас класнай гадзіны навучэнцы даведаліся, як лёгка рабіць дабро і правільна паводзіць сябе ў грамадстве. Абмяркоўваліся важныя аспекты разумення і беражлівых адносін да пачуццяў іншых людзей. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размове, дзяліліся сваімі думкамі і вопытам.

У выніку мерапрыемства навучэнцы зрабілі правільныя высновы аб тым, што дабрыня дапамагае станавіцца лепш, адкрывае нас да людзей і падзей, а таксама садзейнічае больш гарманічнаму жыццю. Мы спадзяемся, што такія ініцыятывы дапамогуць стварыць у школе атмасферу, свабодную ад агрэсіі і нянавісці, дзе кожны будзе адчуваць сябе камфортна і бяспечна.

Раздзелы сайта