Падчас мерапрыемства юнакі пазнаёміліся з паняццямі "булінг" і "школьнае цкаванне", а таксама прагледзелі відэаролік "Будзь разумніцай" і даведаліся, у якіх формах булінг можа праяўляцца. Дзеці паўдзельнічалі ў мазгавым штурме, накіраваным на самастойнае выяўленне прычын, якія прыводзяць да сітуацый цкаваньня, а таксама даведаліся, што трэба рабіць, калі ты стаў ахвярай цкаваньня, ты з'яўляешся завадатарам цкавання, ты стаў сведкам цкаваньня.
Навучэнцам таксама было прапанавана паўдзельнічаць у гульні, накіраванай на выяўленне правільных і няправільных сцвярджэнняў аб булінгу.
Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, самі задавалі мноства пытанняў у адказ.
Напрыканцы мерапрыемства хлопцы падзяліліся сваімі думкамі аб тым, як важна падтрымліваць адзін аднаго і ствараць бяспечнае асяроддзе ў школе.
