Напярэдадні свята, 14 сакавіка 2025 года, для вучняў 6 класа было праведзена захапляльнае і пазнавальнае мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне ў дзяцей прававой культуры і павагі да асноўнага закону краіны.
Для навучэнцаў 6 класа была праведзена інтэрактыўная гульня "Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". У гульнявой форме школьнікі даведаліся аб правах і абавязках грамадзян, замацаваных у Канстытуцыі, і аб тым, як важна выконваць законы сваёй краіны, адказвалі на заданні, звязаныя з гісторыяй і зместам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гульня прайшла цікава і пазнавальна.Дзеці прадэманстравалі добры ўзровень ведаў асноўнага закона Рэспублікі Беларусь.
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое сімвалізуе незалежнасць нашай дзяржавы, дзень адзінства, салідарнасці і патрыятызму. Увасабляць на практыцы закладзеныя ў вышэйшым Законе каштоўнасці, умацоўваць нацыянальнае адзінства, беражліва захоўваць гістарычную і культурную спадчыну асабліва важна для выхавання маладога пакалення ў духу любові да Айчыны і вернасці сваёй роднай зямлі.
