Актыў піянерскай дружыны падрыхтаваў захапляльны аповед пра гісторыю піянерскага руху, які пазнаёміў дзяцей з яго значэннем і каштоўнасцямі. Піянерыя - гэта тэрыторыя дзяцінства, дзе пануюць сяброўства, узаемадапамога і актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Навучэнцы даведаліся аб тым, як піянеры дапамагалі дарослым і падтрымлівалі адзін аднаго. Мерапрыемства стала важным крокам у фарміраванні ў дзяцей павагі да гісторыі і традыцый нашай краіны, а таксама садзейнічала ўмацаванню сяброўскіх сувязей паміж акцябратамі і піянерамі.
