Гэтае мерапрыемства было накіравана на навучанне вучняў практычным навыкам і ўменням: умення звяртацца з грашыма, весці ўлік даходаў і расходаў, складаць асабісты фінансавы план. У ходзе гульні навучэнцы праявілі не толькі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць, а галоўнае, добрыя веды гэтага пытання. Мэтай гульні з'яўлялася фарміраванне разумных фінансавых паводзін і адказных адносін да грошай, развіццё практычных навыкаў хуткага і правільнага размеркавання фінансавых сродкаў.
