Архіў навін

20.03.25

Адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь.

20 сакавіка 2025 года ў школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь.

Гэты ўрок стаў важнай вяхой у паглыбленні ведаў навучэнцаў аб трагічных падзеях, якія перажыў беларускі народ у час Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь сімвалізуе нявінныя ахвяры генацыду і напамін аб жорсткасці, якія напаткалі нашу краіну.

Падчас урока навучэнцы азнаёміліся з гістарычнымі фактамі, звязанымі з Хатынню, і абмеркавалі значэнне памяці аб трагедыях мінулага для фарміравання нашай будучыні. Асноўная ўвага была нададзена фармаванню адмоўнага стаўлення да гвалту і павазе да чалавечага жыцця.

Такія памятныя даты аб'ядноўваюць людзей розных пакаленняў, садзейнічаючы разуменню і дыялогу аб мінулым. У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы - памятаем!

Раздзелы сайта