Архіў навін

01.09.25

Першы ўрок "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню"

1 верасня ў Танежыцкай сярэдняй школе прайшоў першы ўрок па тэме: "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню".

Гэты ўрок стаў важным пачаткам навучальнага года і быў прысвечаны каштоўнасцям перадачы досведу і традыцый з пакалення ў пакаленне. Вучні даведаліся, што азначае слова "эстафета" і якія ўмовы неабходны для перамогі ў ёй - камандная работа, настойлівасць і ўзаемадапамога. Таксама абмяркоўвалася, як зразумець выраз «эстафету пакаленняў» і чаму так важна захоўваць і перадаваць каштоўнасці, дасягненні і досвед нашых продкаў.

Асаблівая ўвага надавалася сімвалічнай "эстафетнай палачцы". Вучні прапанавалі, што такі сімвал можа быць, напрыклад, кніга, сямейныя рэліквіі ці традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У ходзе ўрока гаварылі аб тым, што мы атрымалі ад нашых продкаў - мудрасць, працавітасць, любоў да Радзімы - і павінны беражліва захоўваць і памнажаць гэтыя каштоўнасці. Перадача іх наступным пакаленням - залог захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і будучага росквіту Беларусі. Гэты ўрок стаў напамінам аб важнасці павагі да мінулага і адказнасці за будучыню.

Раздзелы сайта