Архіў навін

25.03.25

Другі дзень у лагеры "Сонейка". Чароўныя правілы здароўя

Сёння ў аздараўленчым лагеры "Чароўныя правілы здароўя" прайшоў насычаны другі дзень, прысвечаны клопату аб здароўі і бяспецы.

Раніца стартавала з інфармацыйнай хвілінкі на тэму "Правільная выправа як падмурак здароўя". Дзеці даведаліся пра важнасць выправы для агульнага самаадчування і выкананні паўсядзённых задач. У праграму дня таксама ўвайшла інтэлектуальная віктарына "Шлях да здароўя", дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды аб здаровым ладзе жыцця. Натхнёныя новымі ідэямі, дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў пад назвай "Маё здароўе ў маіх руках", дзе праявілі свае творчыя здольнасці. На свежым паветры прайшлі спартыўныя гульні "Піраміда здароўя", якія дапамаглі ўмацаваць камандны дух і фізічную актыўнасць. Не абышлося без гульні-практыкума, прысвечанай абароне зроку, "Вочы - нашы незаменныя памагатыя. Беражэм зрок ззамаладу". Дзеці таксама атрымлівалі асалоду ад настольных гульняў, якія развіваюць крэатыўныя здольнасці, а ў завяршэнне дня правялі хвілінку бяспекі і гутарку на тэму "Вучымся жыць бяспечна". Мы таксама запоўнілі экран настрою, адбіўшы нашы станоўчыя эмоцыі і ўражанні ад насычанага дня. Дзень быў па-сапраўднаму чароўным!

Поделиться страницей:

Раздзелы сайта