Архіў навін

17.04.25

Інфармацыйная гадзіна ў 6 класе на тэму «Падарожжа па Беларусі»

17 красавіка ў 6 класе ў рамках рэалізацыі праграмы “Я. Мая сям'я. Мая Радзіма» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму «Падарожжа па Беларусі»

Інфармацыйная гадзіна прысвечана гісторыка-культурным каштоўнасцям нашай краіны, дзе навучэнцы паглыбілі ўяўленні пра знакамітыя і памятныя мясціны Беларусі, здзейсніўшы віртуальную экскурсію па Беларусі. Мерапрыемства пачалося з расповеду пра найбольш значныя архітэктурныя помнікі Беларусі: Мірскі замак як узор абарончага дойлідства; Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе - жамчужыне рэнесансу; Свята-Сафійскім саборы ў Полацку - адным з найстаражытных храмаў.Адмысловая ўвага была нададзена прыроднай спадчыне: унікальнай экасістэме Белавежскай пушчы; маляўнічаму азёрнаму краю Браслаўшчыны; запаведным тэрыторыям Прыпяцкага Палесся.Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў аб роднай краіне, выхаванню гонару за яе гісторыю і культуру. Дзеці расказвалі пра наведаныя гістарычныя аб'екты, а таксама абмеркавалі каштоўнасць гістарычнай памяці ў жыцці сучаснага чалавека.

Раздзелы сайта