12 красавіка 2025 года ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 6 класа прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Дрэва здароўя". Мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння цікавасці да здаровага ладу жыцця, каманднай работы і развіцця лідэрскіх якасцей у дзяцей. У ходзе гульні ўдзельнікі праходзілі розныя станцыі "Здаровае харчаванне", "Фізічная актыўнасць", "Гігіена" - на якіх выконвалі заданні, звязаныя са здароўем і фізічнай актыўнасцю. Дзеці разгадвалі загадкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў бліц апытанні пра здаровы лад жыцця. У завяршэнні гульні, вырабілі маляўнічае "Дрэва здароўя", дзе размясцілі карысныя і шкодныя прадукты. Гульня прайшла цікава і захапляльна. Навучэнцы не толькі даведаліся шмат новага аб здароўі, але і змаглі папрацаваць у камандзе. Кожны з удзельнікаў падзяліўся сваімі ўражаннямі і высновамі аб значэнні здароўя ў жыцці.
