Архіў навін

25.04.25

Класная гадзіна ў 8-9 класах: "Чарнобыль... Скрозь прызму дзесяцігоддзяў"

25 красавіка для навучэнцаў 8-9 класаў прайшла класная гадзіна, прысвечаная трагічным падзеям, звязаным з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года. Навучэнцы даведаліся аб прычынах гэтай страшнай катастрофы, маштабах разбурэнняў і аб тым, як яна паўплывала на жыцці мільёнаў людзей.

Падчас мерапрыемства хлопцы ўбачылі фатаграфіі разбуранага рэактара, эвакуіраваных гарадоў і вёсак, што дазволіла ім лепш зразумець наступствы аварыі. Таксама быў паказаны фільм, які расказвае пра тое, як адбылася трагедыя і якія наступствы яна мела.

Асаблівае ўражанне на вучняў зрабілі гісторыі пра гераізм людзей, якія цаной свайго жыцця змагаліся з наступствамі аварыі. Дзеці даведаліся аб пажарных, якія першымі прыбылі на месца катастрофы, аб будаўніках, якія ўзводзілі "Саркафаг" над разбураным рэактарам, а таксама аб урачах і медсястрах, якія дапамагалі пацярпелым.

У канцы класнай гадзіны хлопцы ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай аварыі хвілінай маўчання.

Раздзелы сайта