Архіў навін

06.05.25

Удзел у раённых спаборніцтвах па баскетболе 3х3

6 мая 2025 года навучэнцы 6-9 класаў нашай школы прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па баскетболе 3х3 сярод сельскіх школ.

Каманда праявіла выдатныя навыкі і камандны дух, што дазволіла ім заняць ганаровае 2-е месца. Спаборніцтвы праходзілі ў сяброўскай атмасферы, дзе юнакі і дзяўчаты змаглі не толькі прадэманстраваць свае спартыўныя дасягненні, але і завесці новыя знаёмствы з удзельнікамі з іншых школ. Мы ганарымся нашымі спартсменамі і іх упартасцю! Віншуем каманду з паспяховым выступленнем і жадаем далейшых перамог у будучых спаборніцтвах!

Раздзелы сайта