Генадзь Аляксандравіч падзяліўся сваім асабістым вопытам удзелу ў ваенна-патрыятычных акцыях і расказаў аб ініцыятыве навучэнцаў па правядзенні Вахт Памяці. Асаблівую ўвагу ён удзяліў гісторыі стварэння і развіцця школьнага музея, падкрэсліўшы важнасць актыўнага ўдзелу вучняў у яго рабоце.
У час сустрэчы рабяты дзяліліся сямейнымі гісторыямі, задавалі пытанні і актыўна абмяркоўвалі тэмы патрыятычнага выхавання. Мерапрыемства стала важным этапам фарміравання ў школьнікаў пачуцця гонару і адказнасці за будучыню сваёй краіны.
