Асноўнай мэтай мерапрыемства было стварэнне ўмоў для актыўнага ўцягвання бацькоў у працэс падрыхтоўкі дзяцей да школы, а таксама забеспячэнне паспяховай адаптацыі малышоў да новага навучальнага этапа. Бацькі атрымалі каштоўную інфармацыю аб магчымых цяжкасцях, з якімі могуць сутыкнуцца іх дзеці ў першыя тыдні навучання, і атрымалі практычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да школы, развіццю самастойнасці і ўмацаванню сацыяльных навыкаў. У гэты ж дзень прайшоў "Дзень адчыненых дзвярэй", на якім бацькі змаглі азнаёміцца з умовамі школьнага жыцця. У рамках мерапрыемства была праведзена экскурсія па школе, якая выклікала вялікую цікавасць у гасцей. Асаблівую ўвагу прыцягнулі наведванні музеяў: "Спадчына" і "Генацыд беларускага народа", што дало магчымасць бацькам лепш зразумець культурную і гістарычную спадчыну краіны. Таксама здзівіла вялікая колькасць узнагарод па прадмеце "Фізічная культура", што сведчыць аб высокім узроўні спартыўных дасягненняў нашых вучняў. Дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і зацікаўленасць у падрыхтоўцы будучых першакласнікаў да паспяховага навучання і развіцця.
