Мерапрыемства было прысвечана прафілактыцы правапарушэнняў і ўмацаванню сямейных каштоўнасцей. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў летнія канікулы асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы правапарушэнняў: падлеткам прапануюць работу ў працоўных атрадах, паездкі ў лагеры і экскурсіі ў калоніі, дзе асуджаныя дзеляцца сваім вопытам. Таксама Анастасія Андрэеўна папярэдзіла, што ў летні перыяд супрацоўнікі праваахоўных органаў правядуць рэйды на вуліцах, у парках і ля вадаёмаў для забеспячэння парадку. Сказала, што найбольш распаўсюджаныя правапарушэнні - распіццё алкаголю, курэнне і наведванне грамадскіх месцаў без дарослых ноччу. Адмысловую небяспеку ўяўляе хуткі заробак "закладчыка", які часта сканчаецца крымінальным пераследам.
Паважаныя бацькі! Кантралюйце інтэрнэт-зносіны дзяцей і своечасова рэагуйце на магчымыя пагрозы.
