Архіў навін

09.06.25

Дзень творчасці і самавыяўлення

9 чэрвеня 2025 года ў нашым лагеры "Сонейка" прайшоў яркі і творчы дзень - Дзень творчасці і самавыяўлення!

Раніцай мы пачалі з вясёлай зарадкі "Рух казачных герояў", якая ўзняла настрой усім удзельнікам. Затым быў цікавы занятак па бяспецы - "Дзеці і бытавы траўматызм", дзе мы даведаліся, як пазбегнуць небяспечных сітуацый дома і на вуліцы. Пасля гэтага мы гралі на свежым паветры, а ў музычнай гульні "Угадай мелодыю" спаборнічалі ва ўгадванні папулярных песень. У арт-студыі хлопцы ўдзельнічалі ў конкурсах малюнкаў, пісалі вершы і песні на свабодную тэму, а таксама інсцэніравалі казку "Рэпка". У завяршэнне дня прайшлі рухомыя гульні "Снайпер", якія выклікалі шмат усмешак і драйву. Такі насычаны дзень падарыў усім шмат станоўчых эмоцый і натхнення для новых творчых ідэй!

Поделиться страницей:

Раздзелы сайта