Архіў навін

13.06.25

"Свет вакол нас"

13 чэрвеня 2025 года ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" нашай Танежыцкай сярэдняй школы прайшлі класныя мерапрыемствы на тэму "Свет вакол нас".

Раніцай усе ўзбадзёрыліся ранішняй гімнастыкай "Вясёлы зарад", а потым прайшла школа бяспекі - мы даведаліся правілы паводзін на вадзе, каб адпачынак быў бяспечным і вясёлым. На працягу дня хлопцы ўдзельнічалі ў занятках па інтарэсах: гулялі ў настольныя гульні, тварылі ў майстэрні "Ах, гэтае лета" і малявалі на асфальце — конкурс "Упрыгожым планету малюнкам". Не абышлося без вясёлых гульняў на свежым паветры і гадзінкі гульняў "У госці да нас прыйшла гульня". У канцы дня падводзілі вынікі, узнагароджвалі самых актыўных удзельнікаў і запаўнялі экран настрою. Дзень атрымаўся яркім, насычаным і вельмі вясёлым!

Поделиться страницей:

Раздзелы сайта