Архіў навін

17.06.25

Дзень духоўнасці "Духоўна-маральныя вехі беларусаў"

17 чэрвеня 2025 года ў нашым лагеры прайшоў вельмі важны і цікавы Дзень духоўнасці "Духоўна-маральныя вехі беларусаў".

Раніцай мы пачалі з зарадкі "Зарад бадзёрасці", якая дапамагла прачнуцца і настроіцца на добры дзень. Потым была школа бяспекі "Пра бяспеку і не толькі", дзе хлопцы даведаліся шмат карыснага аб тым, як быць уважлівымі і абароненымі. Цягам дня праходзілі розныя заняткі: настольныя гульні, віктарына «Беларускія казкі і героі» — вельмі цікава! Таксама стваралі калаж "Мая Беларусь", а на гадзіне здароўя і спорту скакалі праз скакалку "Залатая скакалка". У канцы дня падводзілі вынікі, узнагароджвалі самых актыўных удзельнікаў і запаўнялі экран настрою - было шмат усмешак і добрага настрою! Гэты дзень нагадаў нам пра багатую гісторыю і культуру Беларусі, а таксама пра важнасць духоўных каштоўнасцяў.

Фотоматериалы

Раздзелы сайта