Раніцай пачалася зарадка "Хваля энергіі", якая падняла настрой усім удзельнікам. Потым адбылася гутарка "Пра бяспеку: памятаем і выконваем усе правілы", каб кожны сышоў дадому ў бяспецы. На працягу дня хлопцы ўдзельнічалі ў тэматычнай праграме "І памятае свет выратаваны...", гулялі ў "Летняе царства кветак" і стваралі яркія малюнкі на конкурс "Бусел на даху - мір на зямлі!". Таксама было спартыўнае свята "Вясёлымі сцяжынкамі лета". У канцы дня падводзілі вынікі, узнагароджвалі самых актыўных і запаўнялі экран настрою - было шмат усмешак і добрага настрою! Гэты апошні дзень змены нагадаў нам аб важнасці сяброўства, падзякі і добрых успамінаў аб летніх прыгодах.



