Архіў навін

11.09.25

Прагляд дакументальнага фільма аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь

11 верасня 2025 года вучні Танежыцкай сярэдняй школы паглядзелі пазнавальны дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Фільм расказаў аб значэнні герба, флага і гімна краіны, іх гісторыі і важнасці для кожнага грамадзяніна. Мерапрыемства дапамагло навучэнцам лепш зразумець і ацаніць нацыянальную спадчыну, выхаваць пачуццё патрыятызму і гонару за Радзіму. Пасля прагляду прайшла цікавая размова, дзе хлопцы задалі пытанні і падзяліліся сваімі думкамі. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі і ўмацаванню школьнай супольнасці.

Раздзелы сайта