Архіў навін

15.09.25

Адзіная інфармацыйная гадзіна "Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў"

15 верасня для навучэнцаў 5–10 класаў прайшла Адзіная інфармацыйная гадзіна па прафілактыцы суіцыдальных паводзін "Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў"

Падчас заняткаў юнакі ранжыравалі каштоўнасныя арыентацыі М. Рокіча, што дапамагло ўсвядоміць важнасць чалавечага жыцця і псіхалагічнага здароўя. Мэта мерапрыемства - фарміраванне ва ўдзельнікаў (навучэнцаў, педагогаў і бацькоў) пазітыўнага мыслення і жыццёвых навыкаў: актыўнай жыццёвай пазіцыі, жыццеўстойлівасці, уменні канструктыўна вырашаць канфлікты і спраўляцца з цяжкасцямі. Важна памятаць, што жыццё прыносіць выпрабаванні, але, знаходзячы ў сабе сілы пераадольваць іх, кожны можа ўзняцца вышэй і перайсці праз любыя цяжкасці. Кожная праблема - гэта камень, па якім мы ідзем да новых перамог.

Раздзелы сайта